Пра мяне

Нарадзілася я ў Гомелі ў сям’і, у якой панавалі каханне і згода. Звычайная дзяўчынка, што пачувалася шчаслівай роўна з таго часу, як пачала ўспрымаць сябе часцінкай вялікага свету. Хадзіла ў дзіцячы садок і школу, наведвала розныя гурткі і студыі, а на канікулах ездзіла да бабулі ў вёску. Аптымізм і прадчуванне нечага вельмі добрага наперадзе я захавала дагэтуль.

Перш чым трапіць на тэлебачанне, паспела атрымаць працоўны вопыт педагога, які сёння мне вельмі дапамагае. Пяці гадам працы выхавацелем у дзіцячым садку і тром гадам у школе папярэднічала вучоба ў Гомельскім педагагічным вучылішчы і Гомельскім дзяржаўным універсітэце ім.Ф. Скарыны.

Семнадцаць год на тэлебачанні ў якасці дыктара, а потым рэдактара і вядучай дазволілі мне паўдзельнічаць у стварэнні шмат якіх абласных і рэспубліканскіх праектаў: “Дача+”, “Добрай раніцы, Беларусь!”, “Скарбніца Гомельшчыны”, “ Аўтограф”. А ў 2008-м годзе мой праект “Я ищу маму” стаў лаўрэатам нацыянальнай прэміі “Телевершина-2008” у намінацыі “Лучший региональный проект года”.



Сёння на першы план у маёй працы выйшлі праекты пра мову. І гэта добра, бо названая тэма не давала мне творчага спакою з часоў вучобы на філфаку ГДУ. Сёння ў эфіры, абласным і рэспубліканскім, пяцімінутка “Размаўляем па-беларуску” і аднайменная віктарына. А яшчэ новая і вельмі цікавая для мяне прапанова – “Дыяблог пра мову”.  Шмат хто кажа, што з гэтымі перадачамі лёгка вучыцца, пазнаваць і практыкаваць беларускае маўленне. Дзякую такім людзям за водгукі і слушныя парады… і прызнаюся: я і сама вучуся разам з тымі, для каго ствараецца наш тэлевізійны прадукт.



Час не дае спыняцца, ды і мне не хацелася б застоя ні ў жыцці, ні ў творчасці, ні ў працы. Заўсёды гатова да сустрэчы з цікавым.

6 комментариев:

  1. Здравствуйте! Огромное вам спасибо за великолепную программу "Размаўляем па-беларуску". Это очень интересно, познавательно и захватывающе!!! Сам я родом из России, живу в Бресте с 2001 года и очень жалею, что у нас мало, кто говорит на родном языке...так, что практики ни какой. Но ваша передача, дала новый глоток, того чистого, уникального языка, который мне нравится. Благодарен вам безмерно! Алексей 36 лет.

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. Дзякуй вялікі, Аляксей, за такі цёплы водгук! Прачытала радкі і адчула ваша захапленне беларускім словам. Вы, дарэчы, таксама можаце стаць удзельнікам тэлевіктарыны. Падрабязна пра адбор на сайце www.tvrgomel.by.

      Хачу адзначыць, тэлеканал “Беларусь 3” увогуле дае магчымасць кожнаму гледачу, так бы мовіць, “увайсці” у склад творчых груп пэўных перадач. “Дыяблог пра мову” – з такіх праграм. Кожны можа выказаць сваю думку ў нашым блогу і паўплываць на змест і фарміраванне перадачы. Ведайце, заўсёды чакаем ад вас водгукаў, прапаноў, заўваг і разважанняў пра тое, як суіснуюць у нашай краіне дзве дзяржаўныя мовы, і якія перспектывы ў мовы беларускай.

      Удалить
  2. Паважаная Алена! Вялiкi дзякуй Вам за Вашу шчырую працу! Душа балiць за нашу прыгажэйшую мову, але радуецца, калi бачу Вашы перадачы. Ваш энтузiазм дае натхненне... Усяго Вам самага найлепшага!

    ОтветитьУдалить
  3. Алена, вы займаецеся добрай справай! Дзякуй вам! Мне вельмі падабаюцца вашыя перадачы "Размаўляем па-беларуску" і "Дыяблог". Развіваць мову - гэта якасная справа. Мне таксама хочацца далучыцца да працы тэлевізійных работнікаў. Зараз маю сваю невялікую картатэку пытанняў ад простых людзей, якія таксама цікавяцца беларускай мовай. І па сённяшні дзень маю магчымасць запісваць такія пытанні. Хацелася б дасылаць іх да вас. Фармат відэа спрыяльны для паказу на тэлебачанні. Будзе займальна ўключаць у перадачу пытанні ад прахожых. Адпішыце калі ласка, як з вамі звязацца, дзякуй!
    Максім Лебядзеў, 38 год.

    ОтветитьУдалить
  4. Добры дзень, Алена!
    Шчыры Дзякуй Вам за вашу працу і вельмі цікавые перадачы!
    Падскажыце, калі ласка, ці ёсць сценаграмы ці субцітры да тэлеперадач "Дыяблог" і як іх можна набыць?
    Адпішыце калі ласка на мой адрас Elbret@tut.by
    Вялікі дзякуй,
    Алена

    ОтветитьУдалить
  5. Дзень добры Алена!
    Як вы ставіцеся да курсаў Глеба Лабадзенкі "Мова нанова" ? Як вы разглядаеце перспектывы супрацоўніцтва з гэтай ініцыятывай?
    Ці патрэбныя на вашу думку падобныя курсы ў сучаснай Беларусі?

    ОтветитьУдалить